Развітацца з палітыкам, генералам Валерыем Фраловым на гродзенскія могілкі прыйшлі ягоныя блізкія, таварышы па службе і аднапартыйцы.

Хавалі сціпла, праўда, з вайсковым аркестрам. Высокіх вайсковых начальнікаў у форме на пахаванні не было.

Каля магілы родныя і былыя таварышы па службе цёпла і нешматслоўна памянулі Фралова: казалі, што ён быў добрым камандзірам і для жаўнераў і для афіцэраў, дальнабачным палітыкам і вясёлым сьціплым чалавекам.

Нехта з таварышаў па службе заўважыў, што Фралоў, будучы генералам і дэпутатам, мог мець для сябе ўсё, але абраў няпросты шлях, каб дамагчыся зменаў у краіне.

Журналіст Андрэй Пачобут заўважыў, што пахавалі Фралова ўсё ж не па-генеральску: «Вайсковы аркестар быў, і гэта, вядома, добра… Але пытанне да войска застаецца — ці лічаць яны, што так годна хаваць генерала? Мы, вядома, усё разумеем, але гэта сведчаньне таго, якая ў нас краіна і якая ўлада…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?