застаўка ілюстрацыйная

застаўка ілюстрацыйная

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце згвалтавання 15-гадовай школьніцы.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, злачынства адбылося 12 лістапада паміж 14 і 15 гадзінамі ў лесапаласе на тэрыторыі Навабеліцкага раёна Гомеля.

У гэты час дзяўчынка вярталася дадому з школы праз лесапаласу.

Злачынства пакуль не раскрыта, вядзецца пошук падазраванага.

Супрацоўнікі СК сумесна з супрацоўнікамі падраздзяленняў УУС аблвыканкама праводзяць шэраг следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне і затрыманне злачынцы, паведамілі ва УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?