Партал Tuzin.fm па традыцыі падсумоўвае вынікі году і вызначае найлепшых у дзвюх намінацыях — «Адкрыццё году» і «Героі года».

Асноўная праблема, з якой сутыкнулася рэдакцыя Tuzin.fm пры вызначэнні шорт-лісту — тонкая мяжа між дзвюма намінацыямі. Некаторыя гурты сталі адкрыццём у гэтым годзе, хоць дэбютантамі іх не назавеш. З гэтай прычыны мы палічылі больш карэктным называць дадзеную намінацыю «Адкрыццё года». Гэта значыць, што выканаўца можа не першы год працаваць у музыцы, але патэнцыял свой напоўніцу прадэманстраваў толькі сёлета. І наадварот — ёсць такія гурты, якіх нібы можна і ў дэбютанты залічыць, але яны маюць настолькі вялікі багаж дасягненняў, што больш мэтазгодна разглядаць іх у намінацыі «Героі».

У намінацыі «Адкрыццё года» вызначана пяцёра прэтэндэнтаў: Haina,.K, Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Віталь Варанко, Bristeil.

У намінацыі «Героі года» сямёра прэтэндэнтаў: Лявон Вольскі, Navi, Dzieciuki, Ляпіс Трубяцкі, Vuraj, Landau, Akute.

Вольскі ў Вільні, фота з фэйсбука Віталя Цыганкова

Нарэшце Вольскі запісаў альбом, які ад яго чакалі мусіць яшчэ з часоў бескампраміснага праекта ZET. Гранічна шчыры, у меру іранічны, у меру жорсткі, у меру меладычны ды яшчэ і добра прычасаны (часам аж занадта, праўда) наймітамі з Нарвегіі. Па такім Вольскім яўна засумаваліся. Як вынік — поўная «TeatroArena» ў Вільні — найбліжэйшым месцы, дзе магчымая паўнавартасная прэзентацыя такога матэрыяла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру