Служба кантролю якасці адукацыі (СКЯА) пачала праверку ў навучальных установах Краслаўскага края і ў рыжскай 40-й сярэдняй школе, заявіў прадстаўнік СКЯА Максім Платонаў.

Платонаў патлумачыў, што праверкі ў школах Краслаўскага края пачаліся з-за прарасійскіх настрояў і дзейнасці ў навучальных установах, пра што неаднаразова паведамлялі СМІ. У сваю чаргу, праверка ў 40-й сярэдняй школе Рыгі праходзіць з-за таго, што канкрэтны педагог парушыў нормы прафесійнай этыкі.

Як патлумачыў старшыня Думы Краславскага края Гунар Упеніекс, інфармацыя, якая прагучала ў СМІ, моцна перабольшаная, і ў яго распараджэнні няма інфармацыі аб тым, што ў якіх-небудзь школах былі парушэнні. З Упеніексам згодная і Лідзія Платонава - кіраўнік Упраўлення па справах адукацыі Думы Краслаўскага края.

СКЯА запытала ва ўсіх навучальных устаноў Краслаўскага края спіс планаваных і адбытых мерапрыемстваў і інфармацыю аб адпаведнасці іх латвійскім адукацыйным стандартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?