Гендырэктар кампаніі Twitter Дзік Кастола не выключае, што максімальная даўжыня аднаго паведамлення ў папулярным сэрвісе мікраблогаў можа быць павялічана.

Пра гэта паведаміў у сваім Twitter журналіст New York Times Вінду Гоел.

Кастола распавёў аб планах кампаніі на маштабнай прэзентацыі Twitter для фінансавых аналітыкаў, якая прайшла ў Сан-Францыска. Адказваючы на пытанне аб тым, ці з'явяцца ў сацсеткі твіты даўжынёй больш за 140 сімвалаў, ён адказаў: «У нас няма рэлігійных перакананняў наконт гэтага».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру