У Мінску павысіліся тарыфы на прымусовую адбуксіроўку транспартных сродкаў, а таксама іх захоўванне на ахоўнай стаянцы.

Рашэнне Мінгарвыканкама № 2767 ад 30 кастрычніка 2014 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Паводле дакумента, прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар складзе 430 тыс. рублёў (раней — 380 тыс.), з частковай пагрузкай на эвакуатар — 350 тыс. (300 тыс.) 

Тарыф на захоўванне прымусова эвакуяванага транспартнага сродку на ахоўную стаянку на працягу адных—трох сутак складзе 60 тыс. рублёў (раней 50 тыс.) за суткі, чатырох—дзесяці сутак — 35 тыс. (30 тыс.) за суткі, на працягу дзесяці і наступных сутак захоўвання — 25 тыс. (20 тыс.) за суткі. 

Папярэдняе павышэнне было ў сакавіку 2013 года. Рашэнне набудзе моц 14 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру