Украінская кампанія «Матор Січ» цалкам прыпыніла пастаўкі ў Расію малапамерных газатурбінных рухавікоў для крылатых ракет.

Пра гэта паведаміў гендырэктар расійскай карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» Барыс Абносаў.

«На дадзены момант супрацоўніцтва з Украінай прыпыненая цалкам на ўсіх напрамках», - сказаў ён на авіякасмічнай выставе ў Кітаі.

Ён дадаў, што пастаўкі могуць аднавіць толькі пры ўмове прыняцця адпаведнага палітычнага рашэння на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін.

«Калі такое рашэнне будзе прынята, мы з задавальненнем будзем працягваць супрацоўніцтва. Нам трэба легітымнае права. З-пад крыса «мы нічога купляць не будзем», — заявіў Абносаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру