Пра гэта паведаміла начальнік аддзела мукамольнай, крупяной, хлебапякарнай і макароннай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Баранцэвіч.

«Нашы прадпрыемствы асвоілі тэхналогію вытворчасці замарожаных вырабаў, — адзначыла спецыяліст. — Гэта вельмі працазатратная і энергаёмістая вытворчасць, ад якой многія ўжо адышлі».

Паводле слоў Ірыны Баранцэвіч, цяпер прадпрыемствы сістэмы Мінсельгасхарча актыўна экспартуюць замарожаны хлеб. У прыватнасці, гэтай прадукцыяй ужо зацікавіліся Ізраіль і Амерыка.

«У кастрычніку бягучага года адно з магілёўскіх прадпрыемстваў ажыццявіла пробную пастаўку замарожанага хлеба ў ЗША. Цяпер рыхтуецца партыя для Ізраіля».

Пры гэтым асноўная маса хлебабулачных вырабаў, паводле яе слоў, усё ж такі экспартуецца ў прылеглыя раёны Расійскай Федэрацыі. Так, за 9 месяцаў бягучага года ўсходняй суседцы пастаўлена 4,5 тыс. т замарожанага хлеба больш як на $6,7 млн.

«Нашы хлябы натуральныя, яны маюць даволі вялікія тэрміны прыдатнасці, таму нядзіўна, што іх хочуць бачыць у тым ліку і ў такіх краінах, як Амерыка», — рэзюмавала Ірына Баранцэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?