УСК па Мінскай вобласці завяршыў расследаванне па факце незаконнага прадстаўлення платных паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі. Судзіць будуць дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў Барысава.

 

Дырэктар парушыў выключнае права РУП «Белтэлекам» на аказанне паслуг IP-тэлефаніі — нацыянальны аператар мусіць выступаць у ролі пасярэдніка па дастаўцы міжнароднага галасавога трафіку ў Беларусь.

За паўгода мужчына зарабіў 41 тысячу даляраў. А «Белтэлекам» не атрымаў ад міжнародных аператараў сувязі 2,8 млрд рублёў (260 тысяч даляраў).

Падчас ператрусу на кватэры абвінавачанага была знойдзена незарэгістраваная агнястрэльная зброя. Давядзецца адказваць і за яе. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

IP-тэлефанія дазваляе перадаваць голас праз інтэрнэт на гарадскія і мабільныя тэлефоны. Існуюць як легальныя спосабы патэлефанаваць з камп’ютара (праз Skype, Viber), так і нелегальныя, у абыход «Белтэлекаму».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру