Сёння, 12 лістапада, стаяў на аўтамабілі на скрыжаванні каля гіпермаркета «Карона» ў Віцебску. А паміж машынамі хадзіў мужчына і раздаваў сцяжкі, чырвона-зялёныя і расійскія. Я апусціў шкло і, калі мужчына падышоў, выгукнуў:»Жыве Беларусь!» І сказаў, што зараз здам яго ў міліцыю. Той пайшоў на трамвайны прыпынак, а я патэлефанаваў на 102. Там мне адказалі, што праводзілі праверку гэтага чалавека: нічога крымінальнага за ім няма. Калі я запытаў, ці не турбуе праваахоўнікаў тое, што сярод насельніцтва немаведама дзеля чаго распаўсюджваюцца сцягі замежнай дзяржавы, той адказаў:

«И что тут такого?! Идите раздавайте белорусские».

Цікава, а якая б была рэакцыя, калі б раздавалі сцягі Украіны ці Еўразвяза?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру