«Мяне яна не проста насцярожвае, а я памятаю, што было раней. Там жа быў адзіны выпадак у краіне, калі застрэлілі губернатара. І зразумела, якія гэта былі праявы. Ды і ведаю, што імкненні на Гродзенскую вобласць у асобных дзяржаў занадта празмерныя»,

— адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на працу Камітэта дзяржбяспекі па папярэджанні правапарушэнняў, найперш карупцыйных. 

«Так, ёсць некаторыя матэрыялы, вельмі сур'ёзныя. Па многіх вашых матэрыялах мы спынілі дзейнасць асобных спрытнюг як у сферы бізнесу, так і ў дзяржаўных органах улады. Але, аналізуючы гэты працэс, лічу, што гэтая праца недастатковая».

Лукашэнка адзначыў, што яго хвалюе недастатковасць працы пракуратуры ў гэтым кірунку. «Але ў вас ёсць спецыяльныя метады, усё роўна пракуратура без вас не абыдзецца, нават дзейнічаючы па сваіх кірунках». 

Кіраўнік дзяржавы арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай абстаноўкі ў рэгіёнах, даючы комплексную інфармацыю. «Я хачу ведаць вашу пазіцыю, ваш пункт гледжання, ён павінен быць непрадузятым і абсалютна аб'ектыўным, тым больш што вы глыбей можаце паглядзець на нейкія прычынна-выніковыя сувязі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру