Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі міліцыі Наваполацка выявіў, што доктар-рэнтгенолаг вырабіў для прызыўніка сфальсіфікаваны рэнтгенаўскі здымак. За паслугу ён узяў 400 даляраў ЗША. Даследчая праверка выявіла таксама, што медык пракансультаваў хлопца, якім чынам пацвердзіць уяўную хваробу пры наступных аглядах у іншых установах аховы здароўя.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 433 (прыняцце незаконнага ўзнагароджання) КК, паведамляе прэс-служба ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?