Групоўка «Ісламская дзяржава» плануе стварыць уласную валюту і чаканіць манеты з золата, срэбра і бронзы.
У сваёй заяве «ІД» паведамляе, што новая валюта дазволіць пазбегнуць «тыранічнай фінансавай сістэмы». У будучыні, як адзначае «ІД», з'явіцца больш падрабязная інфармацыя пра валюту.
У новай валюце будзе сем тыпаў манет: дзве залатыя, тры сярэбраныя і дзве бронзавыя. Акрамя таго, рашэнне стварыць уласную валюту «цалкам прысвечаную Богу» і дазволіць баевікам адмовіцца ад выкарыстання глабальнай эканамічнай сістэмы.