lemonde.fr

lemonde.fr

Пайшоў з жыцця французскі матэматык Аляксандр Гратэндзік. Навуковец памёр ва ўзросце 86 гадоў у шпіталі горада Сен-Жырон побач з вёскай Ласер у Пірэнэях, у якой ён жыў у самоце з 1990-х.

Матэматык нарадзіўся 28 сакавіка 1928 г. у Берліне ў яўрэйскай сям'і.

Яго бацька Аляксандр Шапіра быў родам з Навазыбкава (сёння Бранская вобласць, мяжа з Беларуссю), з'яўляўся лідарам яўрэйскага анархісцкага руху і браў удзел у замаху на Мікалая ІІ. У 1921 г. праз Мінск уцёк спачатку ў Польшчу, а затым у Германію, дзе пазнаёміўся з Ханкай Гратэндзік. У 1942 г. А.Шапіра загінуў у Асвенціме.

Гэта паўплывала на светапогляд маладога Гратэндзіка, зрабіўшы яго пацыфістам. Будучы навуковец скончыў універсітэт у Манпелье, а працягнуў сваё матэматычную адукацыю ў Парыжы.

Гратэндзік вядомы сваім рэвалюцыйным укладам у многія галіны матэматыкі, якія вызначылі яе развіццё на дзесяцігоддзі наперад.

Вучоны ўваходзіў у групу матэматыкаў, якія публікаваліся пад псеўданімам Нікаля Бурбакі. Іх праца мела мэтай сфармуляваць матэматыку на аксіяматачнай аснове, выкарыстоўваючы тэорыю мностваў.

За свае працы навуковец у 1966 г. быў уганараваны самай прэстыжнай матэматычнай узнагародай — медалём Філдса, а ў 1988 разам са сваім вучнем П'ерам Дэлінем прэміяй Крофарда, ад якой адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0