Кліентаў дзяўчына шукала ў сацыяльных сетках, дзе пісала пад выдуманым імем і прыкрывалася дарослымі фота.

Аператыўнікі Гродзенскага РАУС падчас маніторынгу інтэрнэту звярнулі ўвагу на некалькі прапаноў інтымных паслуг. Большасць абвестак падавалася ў завуаляванай форме. Асаблівую ўвагу аператыўнікаў прывабіла анкета дзяўчыны, якая адкрыта прапаноўвала: «Займуся сэксам. Платныя паслугі. Пішыце — не пашкадуеце».

Па словах начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Яўген Ванькова, свае паслугі дзяўчына ацэньвала ў 50 даляраў за гадзіну.

Аператыўнікі пачалі з дзяўчынай перапіску пад выглядам кліента. Ёй прызначылі сустрэчу. Звонку дзяўчына выглядала дарослай.

Калі ж яна была гатовая прыступіць да справы, аператыўнікі паказалі пасведчанне.

Тады і выявілася, што перад праваахоўнікамі — непаўналетняя. 

Заканадаўства не дазваляе яе прыцягнуць да адказнасці, бо ёй няма яшчэ 16 гадоў. Дзяўчыне пагражае толькі ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх. Дарэчы, раней яе ўжо ставілі на ўлік за бадзяжніцтва. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?