У Беларусі скарацілі буферную зону вакол свінакомплексаў. Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна №1057 ад 10 лістапада 2014 года, якая набыла моц сёння.

Так, радыўс буфернай зоны вакол свінагадоўчых фермаў і комплексаў да 12 тысяч галоў складзе 0,5 км, для большых — 2 км. Па-за гэтым радыўсам можна трымаць свіней на асабістых падворках, у фермерскіх гаспадарках і індывідуальным прадпрымальнікам. 

Раней буферная зона дзейнічала ў радыўсе не менш за 5 км ад свінагадоўчых фермаў і комплексаў. Гэтая мяжы была ўведзеная пасля ўспышкі афрыканскай чумы свіней у 2013 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?