Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, у Барысаве затрыманы чацвёра маладых людзей, якія падазраюцца ў арганізацыі паставак спайсу ў рэгіён, а таксама сеткі распаўсюду наркотыкаў у Маскве. У іх канфіскаваны наркотыкі амаль на 1,8 мільёна долараў.

Некалькі тыдняў таму ў поле зроку супрацоўнікаў аддзела па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС трапілі трое беспрацоўных, 1992 і 1991 гадоў нараджэння. Па аператыўнай інфармацыі, маладыя людзі зараблялі дробнааптовым продажам спайсу. Пры падтрымцы байцоў «Алмаза» хлопцаў затрымалі. Праз некалькі дзён затрымалі і яшчэ аднаго 19-гадовага барысаўца.

Падчас ператрусаў у схованках былі выяўлены некалькі буйных партый нарнкотыкаў: 10 кілаграмаў ўжо гатовага да ўжывання спайсу, а таксама амаль 9 кілаграмаў чыстага рэагенту (з рэагенту атрымліваецца у 10-15 разоў больш наркотыку).

Паводле папярэдняй інфармацыі, маладыя людзі арганізавалі ў Барысаве і Барысаўскім раёне дробнааптовую продаж спайсу, якую яны ажыццяўлялі праз закладкі ў схованках. Акрамя таго, аператыўнікі мяркуюць, што затрыманыя наладзілі сетку па продажы наркотыкаў у Маскве. Па інфармацыі беларускіх праваахоўнікаў супрацоўнікі Федэральнай службы па кантролю за абаротам наркотыкаў канфіскавалі ў расійскай сталіцы яшчэ 6,5 кг спайсу, які належыць барысаўскім хлопцам.

Агульная колькасць канфіскаванага наркотыку дазволіла вывесці з наркаабароту больш за 150 тысяч разавых доз спайсу на суму каля 1,8 мільёна даляраў.

Заведзены шэраг крымінальных спраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру