14 лістапада пачалася адпраўка грамадзян Беларусі, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і вайсковыя часці Узброеных сіл, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні. 

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, у першы дзень адпраўкі ў войскі накіравана каля 1.200 прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, роты ганаровай варты і механізаваных злучэнняў. 

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў Беларусі плануецца накіраваць да 10 тысяч чалавек. Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля 2 тысяч чалавек. 

У адпаведнасці з заканадаўствам выкліку на прызыўныя камісіі восенню гэтага года падлягае каля 99 тысяч маладых людзей. 

Цяпер у ваенных камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Прызыўнымі камісіямі раёнаў (гарадоў) у дачыненні да грамадзян ужо прынята больш за 65 тысяч рашэнняў. Дадзена больш за 32 тысяч адтэрміновак, большую частку з якіх (68%) складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, дадзеныя адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей і ў сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў. 

Прадстаўнікі вайсковых часцей завяршылі планавую работу ў ваенных камісарыятах раёнаў (гарадоў) па ўсебаковым вывучэнні і адборы прызыўнікоў для камплектавання Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў. 

Адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных зборных пунктаў краіны, якая пачалася сёння, будзе доўжыцца да 28 лістапада. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру