На Мышцы, адразу за Міхаловам, пачынаюцца досыць вялікія плёсы. Летам, пяць гадоў таму, на іх пасвілася да дзвюх соцень качак і пару дзясяткаў чапляў; зайцаў каля іх стала было галоў 15 і андатраў пад сотню.
Сёння абышоў вакол. Узровень засмечанасці жудасны. Знайшоў толькі шэсць андатравых нор.
Слядоў дробных драпежнікаў не бачыў наогул, а былі ж і шашкі, і ласкі, і нават еўрапейская норка.
Зайцы і чаплі зніклі яшчэ летась, адышлі вышэй па рацэ за новабудоўлю Міхалова-2.
Курапаткі і перапёлкі з дзеркачамі паўцякалі ад сабакаводаў і катоў.
Акуні, а потым і верхаводкі, следам і краснапёркі зніклі. Засталіся ратаны і карасі.
Карась ўвесь пабіты карпавымі вошамі. Але адзін неўміранец яшчэ ловіць.
Каб не кідалі смецце і не падпальвалі траву, усё б гэта жыло і радавала сабою.





