«Галоўная ёлка Беларусі традыцыйна размесціцца на Кастрычніцкай плошчы. Яе вышыня дасягне 33 м. Кожны год мы распрацоўваем індывідуальны дызайн убору галоўнага навагодняга атрыбута, стараючыся зрабіць сюрпрыз жыхарам рэспублікі. На гэты раз цэнтральную ёлку краіны ўпрыгожаць у нацыянальным стылі»,

— сказаў намеснік дырэктара—галоўны мастак дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскрэклама» Аляксей Мартынаў.

Усяго ў гэтым годзе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама» ўстановіць у сталіцы 14 навагодніх ёлак. Святочную атмасферу створаць ёлкі каля Дома ўрада і Мінгарвыканкама. Пра набліжэнне Новага года зялёныя прыгажуні будуць напамінаць каля Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту, спартыўных комплексаў «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», Лядовага палаца, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, Ратушы, Кафедральнага сабора, у парку імя Паўлава, Лошыцкім парку і каля Камароўскага рынку. Мантаж навагодніх прыгажунь у сталіцы пачаўся ўжо. Завяршыць гэту работу плануецца не пазней за 10 снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру