Паводле слоў загадчыцы аддзела эпідэміялогіі Воранаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіны Белавус, сярод захварэлых дзве цяжарныя жанчыны і трое дзяцей 10, 13 і 16 гадоў. 

Спецыяліст зазначыла, што санслужба раёна правяла гутаркі з жыхарамі Воранава, а таксама падворкавы абход вёсак Свілы і Канвелішкі, жыхары якіх, як мяркуецца, маглі ўжываць заражанае мяса. У выніку яшчэ васьмі жыхарам раёна прызначылі прафілактычнае лячэнне. Спецыяліст асабліва адзначыла цяжар захворвання для цяжарных і дзяцей, а таксама негатыўны ўплыў на арганізм супрацьгельмінтных прэпаратаў для лячэння трыхінелёзу.

Крыніца заражэння дакладна не выяўленая. Мяркуецца, што людзі спажывалі мяса дзіка.

Паводле слоў эпідэміёлага, «тыя, хто заразіліся, не прызнаюць гэта, захоўваючы інтарэсы паляўнічага, які незаконна застрэліў дзіка, з-за гэтага і не праверыў яго мяса ў ветэрынарнай службе». 

Праверку па факце масавага заражэння на трыхінелёз праводзіць Воранаўскі РАУС.

Разам з тым нельга выключыць, што 24 захварэлыя — гэта не канчатковая лічба, дадала загадчыца аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Якусевіч. Паводле яе слоў,

інкубацыйны перыяд захворвання складае да 40 дзён, і можна чакаць выяўлення новых хворых.

Першыя з заражаных звярнуліся па дапамогу 3 лістапада. 

Якусевіч падкрэсліла, што «безадказна ўжываць у ежу і тым больш даваць дзецям неправеранае мяса». У абавязковым парадку неабходна праводзіць паслязарэзную ветэрынарную экспертызу туш здабытых на паляванні і вырашчаных на дамашнім падворку жывёл. Нельга ўжываць у ежу мяса дзікоў да атрымання вынікаў трыхінеласкапічнага даследавання. «Таксама нельга скормліваць паляўнічым сабакам і дамашнім свінням унутраныя органы і адходы паляўнічага промыслу да ветэрынарнай экспертызы здабытых туш прамысловых жывёл. Нельга набываць мясапрадукты ў невядомых асоб па-за ўстаноўленымі месцамі гандлю», — сказала яна. 

Трыхінелёз — вострае захворванне, якое суправаджаецца ліхаманкай і алергічнымі праяўленнямі. Пры інтэнсіўным заражэнні можа ўскладняцца органнымі і сістэмнымі паражэннямі. Часцей развіваюцца міякардыт і пнеўманія, радзей менінгаэнцэфаліт, абдамінальны сіндром, а таксама паражэнні печані, нырак, флебіты, трамбозы буйных сасудаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру