Такое паведамленне з'явілася на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

«Вопросом о том, что является движущей силой русского воина, представители западных государств задавались на протяжении многих столетий. Ни нашествие Наполеоновских войск, ни две мировые войны не смогли сломить славянина, а наоборот, укрепили его, сделав более стойким и выносливым. 

Под тем неизвестным явлением, движущим элементом Победы понимается уникальная сила духа, которая культивировалась из года в год, из столетия в столетие не только в тех, кто по национальности носит звание русский. Это представители и Беларуси, и Украины, которые на протяжении многих столетий вместе делили исторические радости и горести».

Як відаць, аўтар гэтай нататкі беларусаў не аддзяляе ад рускіх, а гісторыю Беларусі — ад гісторыі Расіі. Узгаданыя тут войны для Беларусі былі страшэннымі бедствамі, Беларусь тады была крывавым полем, аб'ектам акупацыі і разменнай манетай для імперый, была тройчы ператвораная ў руіны. Можна толькі ўявіць, наколькі лепшай была б наша краіна, каб не тыя войны. 

Пра гэткія разважанні яшчэ ў 1844 годзе таму трапна напісаў будзіцель чэшскай нацыі Карэл Гаўлічэк-Бароўскі: «Рускія любяць называць усё рускае славянскім, каб пасля назваць усё славянскае рускім».

Чэхи не далі загнаць сябе ў пастку. А ў нас, відна, дагэтуль ёсць такія ідыёты, каму ў Беларусі цесна, хочацца шырэй разгарнуцца, наноў стаць «движущими элементами Победы». Хочацца, каб нашы мужчыны ў зялёных фуражках і ў Дагестане служылі, і на Чукотцы, і ў Данбасе выконвалі «інтэрнацыянальны абавязак». 

А ў Дзяржаўным памежным камітэце бяздумна перадрукоўваюць гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?