7 снежня пад назваю «Добро пожаловать или Посторонним вход воспрещен» у былым памяшканні культурніцкай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» адбылося адкрыццё сэкс-шопу.
З Інструментальнага завулка «Арт-Сядзіба» вымушана з'ехала 1 мая 2014-га. Перад гэтым установа ўпарта змагалася за месца. Доўгі час пасля гэтага памяшканне заставалася пустым. Так і не з'явіўся ў ім швейны цэх, як сцвярджалі ўласнікі будынка —«Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Затое 7 снежня ў памяшканні адбылося ўрачыстае адкрыццё сэкс-шопу amor.by.
У сэкс-шопе ведаюць, што раней у гэтым памяшканьні знаходзілася Арт-Сядзіба, але сваёй віны ў гэтым не бачаць:
«Гэтае памяшканне доўга пуставала. Калі нічога не знайшлі, то прапанавалі нам яго зьняць у арэнду. У нас тут эратычная бялізна, адмысловыя тавары эратычнага характару. Мы іх не прадаем тут, у нас прэзентацыйная заля. Адпраўляем кур’ерам ці поштай».