Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ў доме на сталічнай вуліцы Волаха.

Суседзі патэлефанавалі ў міліцыю: у кватэры плача дзіця, а дзверы ніхто не адчыняе. Калі ж пад’ехалі міліцыянты, з акна гэтай кватэры на першым паверсе выйшаў малады чалавек: проста ў паветра. Ён не атрымаў моцных пашкоджанняў.

Калі праз акно залезлі міліцыянты, убачылі яшчэ аднаго маладога чалавека на падлозе, а на ім ляжала маленькая дзяўчынка і плакала. Хлопец ляжаў з выцягнутымі ўздоўж цела рукамі і ні на што не рэагаваў.

Высветлілася, што на здымнай кватэры жыве муж з жонкай, іх 2-гадовая дачка і 17-гадовы брат жанчыны. Маці дзяўчынкі трапіла ў бальніцу, а бацьку давялося ад’ехацца. Дачку пакінулі з маладым дзядзькам. А той запрасіў да сябе прыяцеля, з якім і пакурыў спайс. Госця хутка пацягнула на вуліцу — ён выйшаў праз акно.

Курылі спайс яны перад дзяўчынкай, і яе шпіталізавалі з папярэднім дыягназам атручэнне.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?