Як паведамілі ва УСК па Мінскай вобласці, ДТЗ адбылося 7 снежня на дарозе Пухавічы-Негарэлае. 26-гадовы кіроўца на «БМВ» не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе наскочыў на дрэва. Пацярпелі двое дзяцей: 2000 і 2007 гадоў нараджэння. Яны шпіталізваныя.
Высветлілася, што кіроўца не толькі перавысіў хуткасць, але і правозіў у машыне 9 чалавек: дзеці ж ехалі ў багажніку.
Аўто канфіскавана. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.