У дзень прэм’еры фільма «Хобіт. Бітва пяці войскаў» прыхільнікі творчасці Толкіена з арт-групы «Свячэнне» замацуюць на даху комплексу «IQ-квартал» пнеўмасферу з праекцыяй Вока Саўрона, яскравага элементу экранізацый «Уладара пярсцёнкаў» і «Хобіта».

Вока Саўрона запаліцца а 18-й гадзіне 11 снежня і згасне а 3-й гадзіне ночы 12 снежня. Інсталяцыю мастакі называюць «данінай павагі» як экранізацыі, так і самім кнігам Толкіена.

Сусветная прэм’ера «Бітвы пяці войскаў» прайшла 1 снежня. Да беларускіх кінатэатраў, як і да расійскіх, стужка дабярэцца ў чацвер, 11 снежня.

Трэйлер:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0