Міністэрства абароны Украіны набыла 75 лёгкіх БТР брытанскай вытворчасці Saxon, якія могуць быць выкарыстаныя як універсальныя машыны, што дзейнічаюць у бліжнем тыле войскаў, паведаміў сайт unian.ua.

Лёгкі БТР Saxon.

Лёгкі БТР Saxon.

Гэтыя машыны, здольныя перавозіць 10 дэсантнікаў, былі распрацаваныя ў канцы 1970-х гадоў і адрозніваюцца вялікім унутраным аб'ёмам і шматмэтавасцю: могуць быць пераробленыя ў санітарныя, камандныя, патрульныя і рамонтныя машыны. Таксама іх можна перарабіць у мабільную мінамётную ўстаноўку.

Стандартнае ўзбраенне машын — адзін кулямёт калібра 7,62 мм.

Першапачатковае прызначэнне Saxon - хуткае перакідванне брытанскіх войскаў па дарогах Заходняй Еўропы ў выпадку вайны супраць СССР, таму яны маюць высокую хуткасць — 96 км/г. Машыны, якія абароненыя бранёй толькі ад куляў стралковай зброі і дробных аскепкаў, маюць дадатковую абарону дна ад выбухаў мін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?