Галівудская актрыса Кейт Хадсан скасавала заручыны з вакалістам брытанскага рок-гурту Muse Мэцью Беламі. Як паведаміў часопіс Hollywood Reporter, «Кейт і Мэт рассталіся на няпэўны час».

У сваю чаргу, часопіс People са спасылкай на атачэнне пары адзначыў, што «нягледзячы на скасаванне заручын, знакамітасці застаюцца блізкімі сябрамі і адказнымі бацькамі». У ліпені 2011 года ў пары нарадзіўся сын Бінгам Хоўн-Бэламі. У Кейт Хадсан таксама ёсць старэйшы сын — Райдэр Расэл Робінсан, які нарадзіўся ў шлюбе са спеваком Крысам Робінсанам.

Разрыў адносін Хадсан і Бэламі, якія доўжыліся чатыры гады, стаў нечаканасцю для прыхільнікаў пары. У Галівудзе іх лічылі шчаслівай і дружнай сям'ёй.

Хадсан вядомая гледачам ролямі ў фільмах «Чатыры пяры», «Амаль знакаміты», «Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён» і «Хацеў бы я быць тут».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?