ria.ru

Украіна з аўторка пачала атрымліваць расійскі газ, кожныя суткі для патрэб украінскіх спажыўцоў будзе імпартавацца да 43,5 мільёна кубаметраў газу, паведаміў кіраўнік прэс-службы «Укртрансгаза» Максім Бяляўскі.

«Газ будзе паступаць праз газаразмеркавальныя станцыі ў Мазыры (Беларусь) і Суджы (Курская вобласць). Імпарт прыроднага газу з боку РФ быў пачаты на два дні раней на падставе перазаяўкі НАК «Нафтагаз Украіны», - паведаміў Бяляўскі.

У пятніцу «Нафтагаз» унёс перадаплату ў 378 мільёнаў даляраў за пастаўку ў снежні 1 мільярда кубаметраў расійскага газу. «Газпром» атрыманне сродкаў пацвердзіў.

Пастаўкі газу з Расіі на Украіну былі спыненыя з сярэдзіны чэрвеня з-за мільярдных даўгоў Кіева. Пытанне з зімовымі пастаўкамі расійскага газу (з лістапада 2014 па сакавік 2015 г.) было вырашана толькі 31 кастрычніка. Дамоўленасці па зімовым газавым плане прадугледжваюць пагашэнне Украінай часткі доўгу ў 3,1 млрд даляраў да канца года і куплю дадатковых аб'ёмаў расійскага газу на зіму на ўмовах перадаплаты. «Нафтагаз» 4 лістапада пералічыў «Газпраму» 1,45 мільярда даляраў у кошт пагашэння доўгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру