Выпадак адбыўся ў адной з вёсак Смаргонскага раёна, паведамляе Рэгіянальная газета.
Жанчына раніцай прыехала праведаць цесця, які жыў адзін у хаце. Яна знайшла 86-гадовага сваяка ў калодзежы.
Месца здарэння агледзелі следчыя і эксперты, апыталі сваякоў і аднавяскоўцаў пенсіянера. Высветлілася, што апошнім часам у дзядулі былі перыядычныя праблемы з псіхікай і ён здзяйсняў незразумелыя ўчынкі.
Па факце смерці следчыя праводзяць праверку. Канчатковае рашэнне прымуць пасля правядзення пасмяротнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.





