Беларуская рэзідэнцыя Дзеда Мароза прымае лісты ў Белавежскай пушчы.

Да 22 снежня можна замовіць і асаблівае віншаванне з паштоўкай і цацкай ад беларускага Дзеда Мароза. 

Але віншаванне будзе па-руску.

Як пацвердзілі «Нашай Ніве» ў «Белпошце», ліст па-беларуску з беларускай рэзідэнцыі Дзеда Мароза не прыйдзе, такой паслугі няма.

Таксама як не прыйдзе з расійскай рэзідэнцыі ў Вялікім Усцюгу. Лістоў з Беларусі, як распавялі «Нашай Ніве» ў расійскай рэзідэнцыі, прыходзіць нямала, але адказы па-беларуску не прадугледжаныя (толькі па-руску і па-англійску).

Не пішуць беларускамоўных лістоў і з Лапландыі. Лісты з лапланскай рэзідэнцыі Каляднага Дзеда можна атрымаць на англійскай, фінскай, рускай, японскай, каталонскай і іншых мовах. Але беларускай у спісе няма.

Звязацца з беларускамоўным Святым Мікалаем дапамагае толькі касцёл. Віншаванні дзецям ад Святога Мікалая моладзевая місія «Чыстае Сэрца» абяцае выслаць у адказ на ліст па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1А. Не забудзьцеся пазначыць дакладны зваротны адрас!

Ведаеце іншыя адрасы, па якіх можна звязацца з беларускамоўнымі Дзедам Марозам і Святым Мікалаем? Напішыце аб гэтым у каментарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру