На 26-м кіламетры МКАД у кірунку Дамадзедава (Масква) у ноч на 9 снежня адбылася буйная аварыя: завалілася на бок і загарэлася фура.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стаў кіроўца грузавіка, які заснуў за рулём. Згубіўшы кіраванне, фура зачапіла адбойнік, звалілася на бок і загарэлася. За некалькі секунд агонь ахапіў фуру з беларускімі нумарамі.

Згарэў цягач, прычэп і паўпрычэп, кіроўца фуры выратаваўся.

Па сведчанні відавочцаў, у грузавіку знаходзіліся скрынкі з медыкаментамі, а ўнутранае ўзгаранне адбылося ў першым прычэпе. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру