Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, заведзена крымінальная справа на 38-гадовага случчака. Вечарам у суботу, 6 снежня, ён пасварыўся з маці. Сварка скончылася рукапрыкладствам: мужчына пабіў 62-гадовую жанчыну. З цялеснымі пашкоджаннямі пенсіянерку шпіталізавалі. Сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары.





