Фота: The Verge

Фота: The Verge

Gear VR забяспечвае 360-градусныя віртуальныя панарамы ў гульнях і пры праглядзе адмысловых фота і відэа. Шлем мае функцыі сэнсарнага кіравання, а за лішнія 50 даляраў можна дакупіць Bluetooth-кантролер для гульняў, у якіх патрэбныя рухі не толькі галавой, але і ўсім віртуальным целам.

Разам з Gear VR пастаўляецца карта памяці з матэрыяламі для прагляду ў шлеме. Кантэнт і праграмы для шлема можна купляць у анлайн-магазіне Oculus VR.

Дастаўка шлема пакуль здзяйсняецца толькі па ЗША, а сам шлем працуе толькі ў пары са смартфонам Samsung Galaxy Note 4.

Смартфон устаўляецца ў адмысловую выемку ў акулярах, карыстальнік бачыць выяву са смартфона праз сістэму лінз.

Фота: maagg.com

Фота: maagg.com

Версія Innovator Edition прызначаная для тых, хто хоча падрыхтаваць праграмы ды гульні да старту продажаў спажывецкай версіі ці ацаніць магчымасці гаджэта.

Цана Gear VR Innovator Edition у паўтара раза ніжэй за цэну Oculus Rift Development Kit 2, іншага шлема віртуальнай рэальнасці.

Oculus Rift, першы прадукт такога роду, таксама далёкі ад спажывецкай версіі, але ў пакупнікам прапануецца ўжо другая, дапрацаваная версія камплекту для распрацоўшчыкаў. Шлем Samsung распрацоўваўся пры ўдзеле спецыялістаў Oculus.

Колькі дакладна будуць каштаваць фінальныя спажывецкія версіі шлемаў, пакуль не вядома. Кампанія Oculus заяўляла, што спажывецкая версія Oculus Rift будзе мець цэну ў дыяпазоне 200-400 даляраў.

Даты выхаду на рынак фінальных версій Oculus ці Gear VR не называюцца.

У Мінску ўжо дзейнічае некалькі атракцыёнаў, дзе можна паспрабаваць гульні ў шлеме Oculus Rift, у тым ліку мадэлі Mk2.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?