Супермадэль Карлі Клос вырашыла падзяліцца сваімі дасягненнямі ў інфарматыцы з шырокай аўдыторыяй ў рамках Тыдня камп'ютэрнай адукацыі. Дарэчы, гэтае мерапрыемства праходзіць і ў Беларусі з 8 па 14 снежня.

Амерыканская супермадэль Карлі Клос (Karlie Kloss) актыўна працуе і развіваецца па-за моднай індустрыяй. Заснаваўшы паспяховы бізнэс па вытворчасці карыснага печыва, дзяўчына вырашыла засяродзіцца на тэме адукацыі.

Тры месяцы таму Карлі Клос ўзялася вывучаць праграмаванне, пра гэта яна паведаміла сваім падпісчыкам на Instagram. Супермадэль настолькі захапілася працэсам, што гатовая падзяліцца сваімі дасягненнямі з шырокай аўдыторыяй на мерапрыемстве ў рамках Тыдня камп'ютэрнай адукацыі (Computer Science Education Week) - штогадовай падзеі, створанай, каб прыцягнуць моладзь да вывучэння інфарматыкі. Клос выступіць па запрашэнні арганізацыі Code.org і паспрабуе развянчаць стэрэатыпы пра тое, што праграмаванне - гэта занятак не для дзяўчат.

Гэтая ініцыятыва таксама стартавала і ў Беларусі. Не ведаю, ці сярод выкладчыкаў можна будзе пабачыць людзеў шоў-бізнэсу, але, магчыма, у кагосьці з вас атрымаіцца за гадзіну навучыцца напісаць код.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?