Фота sk.gov.by. Фота sk.gov.by. Фота sk.gov.by.
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, скончана расследаванне крымінальнай справы па факце забойства таксіста ў Аршанскім раёне.
1 сакавіка 2014 у кювеце дарогі Орша-Дуброўна быў знойдзены труп 40-гадовага таксіста з мноствам нажавых ран. Пазней у Оршы знайшлі і яго аўтамабіль.
Па падазрэнні ў забойстве затрымалі грамадзяніна Расіі, 1985 года нараджэння. Ён раней падтрымліваў сувязі з нявестай забітага. Праз рэўнасць і забіў яе жаніха.
Расіянін спецыяльна прыехаў у Оршу, высачыў таксіста і забіў яго.
Пасля забойства расіянін пераапрануўся, адзенне спаліў, а машыну таксіста ўзяў, каб «выйграць» час — падалей ад’ехаць перад тым, як знойдуць труп.
Падазраваны знаходзіцца пад вартай. За жорсткае забойства яму пагражае пакаранне ажно да расстрэлу.





