Падчас ізраільскага авіяўдару 7 снежня былі знішчаны сховішчы з ракетнымі комплексамі С-300 расійскай вытворчасці, піша ізраільскае інфармацыйнае агенцтва cursorinfo.co.il.
З'яўленне расійскіх ЗРК С-300 магло прывесці да цяжкіх стратаў авіяцыі Ізраіля ў выпадку патэнцыйнага канфлікту. Гэтак, на ўсходзе Украіны з'яўленне нават менш магутных зенітна-ракетных комплексаў у руках расійскіх баевікоў рэзка абмежавала магчымасці ўкраінскай арміі.
Вынікі апошняй ізраільскай бамбёжкі.
Ізраільскія вайскоўцы адмовіліся каментаваць паведамленні прэсы.
Сайт лонданскай арабскай газеты паведаміў, што ізраільцяне бамбілі міжнародны аэрапорт Дамаска і вайсковыя склады ў раёне паселішча Дзімас каля мяжы з Ліванам.
Афіцыйныя сірыйскія ўлады заявілі, што бамбёжка сведчыць пра падтрымку Ізраілем «тэрырыстаў» - то бок сірыйскай узброенай апазіцыі.
ЗРК С-300. У залежнасці ад ракеты, можа збіваць цэлі на дальнасці да 150 км і на вышыні да 27 км.
Расія 8 снежня заявіла пра сваю «глубокую занепакоенасць гэтым небяспечным развіццём падзеяў», а таксама што «ужыванне сілы ў міждзяржаўных адносінах недапушчальна».
Дамаск дамовіўся пра куплю чатырох батарэй С-300 (па шэсць пускавых комплексаў) у Масквы яшчэ ў 2010 годзе. У маі 2013 году прэзідэнт Сірыі Башар Асад паведаміў, што Сірыя атрымала першую партыю С-300, аднак потым прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што кантракт не рэалізаваны.
Прыкладна за дзень да ізраільскага авіяўдару намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Багданаў у Ліване сустрэўся з лідарам «Хезбаллы» шэйхам Гасанам Насралой, паведаміў сайт ізраільскай газеты timesofisrael.com 7 снежня.





