Volvo прэзентавала новую стратэгію, згодна з якой ні адзін аўтамабіліст не загіне і не будзе сур’ёзна паранены ў машыне Volvo. На пачатку снежня шведскі вытворца запрасіў у Гётэборг на свае заводы гасцей з усяго свету, каб прэзентаваць і пацвердзіць сваю ідэю.

Мадэль XC90 падсумоўвае магчымасць Volvo вырабляць транспартныя сродкі са шматлікімі і інавацыйнымі сродкамі бяспекі.

Найбольшую значнасць мае сістэма «прагноз сутыкнення», якая аналізуе ў радыусе 150 метраў усе аб’екты, якія аказваюцца перад вашай машынай. Калі існуе рызыка сутыкнення з рухомым аб’ектам, машына вас папярэджвае, і, калі неабходна, аўтаматычна тармозіць.

Рэгулятар хуткасці і адлегласці карысны ў заторах, бо вымярае адлегласць паміж вашай машынай і папярэдняй, каб прадухіліць няшчасны выпадак. Яшчэ адным элементам бяспекі з’яўляецца сістэма абароны пешаходаў, якая выяўляе іх прысутнасць вакол аўтамабіля; нават калі кіроўца не бачыць людзей, машына затармозіць самастойна.

Краш-тэст, арганізаваны Volvo 5 снежня, меў на мэце выявіць вертыкальныя сілы, якія ўзнікаюць падчас адрыву і прызямлення аўтамабіля пры ДТЗ, вынікам чаго могуць быць сур’ёзныя траўмы хрыбта, нават са смяротным зыходам. Краш-тэст пацвердзіў, што ў выпадку ўдару сядзенні прасядаюць на некалькі сантыметраў, каб паглынуць энергію.

Volvo мае рэпутацыю вытворцы, які вырабляе найбольш «бяспечныя» аўтамабілі, якія абсталёўваюцца інавацыйнымі прыладамі. Толькі Volvo на сённяшні дзень усталёўвае на некаторыя мадэлі аўтамабіляў падушку бяспекі для пешаходаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?