П’еса напісаная напярэдадні Другой сусветнай вайны пра падзеі Трыццацігадовай вайны ў Германіі (1618—1648). «Вайна за веру» апынаецца полем вялікай камерцыі, і зноў высокія чалавечыя ідэялы дасягаюцца самымі бесчалавечымі ўчынкамі.

Рэжысёр спектакля — Міхал Лашыцкі. Роль выконваюць Святлана Анікей, Надзея Анцыповіч, Алена Мазгова, Алеся Самахавец, Алена Сідарава, Анастасія Шпакоўская, Алесь Аўчыннікаў, Аляксандр Бранкевіч і іншыя. Аднымі з галоўных дзеючых асоб стануць гурты ili-ili і NAKA.

Пачатак спектакля 21 і 22 снежня а 19:00. Квіткі можна набыць у касах Палаца культуры прафсаюзаў і праз інтэрнэт. Цэны ад 92 да 512 тысяч. Даведкі па тэлефонах (017) 284-82-28, (029) 120-55-55, (029) 777-77-54.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру