Фатаздымак прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда, на якім ён пазіруе ў традыцыйным казахскім касцюме разам з Нурсултанам Назарбаевым, выклікаў бурную рэакцыю карыстальнікаў Інтэрнэту.

Здымак, на якім французскі прэзідэнт стаіць у футры і шапцы, быў зроблены афіцыйным фатографам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева падчас сустрэчы двух кіраўнікоў дзяржаў у Астане і размешчаны на старонцы прэс-службы Назарбаева ў Instagram. Нягледзячы на тое, што на наступны дзень фатаграфія была выдаленая, здымак паспеў імкліва распаўсюдзіцца ў Інтэрнэце.

Паводле паведамленняў французскіх СМІ, з’яўленне дадзенага кадра ў сеціве было даволі негатыўна ўспрынята ў Елісейскім палацы.

А вось Інтэрнэт-карыстальнікам у Францыі здымак наадварот, вельмі спадабаўся: ім падаўся вельмі смешным выгляд французскага прэзідэнта ў казахскай нацыянальнай вопратцы.

Таму вельмі хутка нарадзілася цэлая процьма разнастайных калажоў і мемаў з выкарыстаннем дадзенай фатаграфіі Алянда.

Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з казахскімі народнымі традыцыямі ўбор госця ў касцюм, які складаецца з халата (па-казахску «чапан») і шапкі («борык»), з'яўляецца знакам асаблівай павагі да яго. Да таго ж высокапастаўленыя чыноўнікі даволі часта ў ходзе афіцыйных мерапрыемстваў за мяжой прымаюць удзел у цырымоніі фатаграфавання ў нацыянальных касцюмах.

Таксама трэба дадаць, што ў ходзе двухдзённага візіту ў Казахстан, які адбыўся 5-6 снежня, Франсуа Алянд абмеркаваў з прэзідэнтам краіны Нурсултанам Назарбаевым пытанні міжнароднай палітыкі і двухбаковага супрацоўніцтва ў шэрагу розных галін. Лідэры дзвюх краін таксама прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця інстытута «Сарбона-Казахстан» у Алма-Аце. Да таго ж на зваротным шляху ў Парыж Алянд зрабіў кароткі прыпынак у Маскве і ва ўрадавым аэрапорце Унукава-2, дзе правёў сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?