Канчатковай мэтай праграмы дзеючага ўрада Украіны з'яўляецца сяброўства ў Еўрасаюзе, сказаў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

«Наша канчатковая мэта — гэта сяброўства Украіны ў ЕС. Але для дасягнення гэтай мэты трэба прайсці сур'ёзныя выпрабаванні, трэба правесці радыкальныя перамены, трэба змяніць Украіну, зрабіць яе еўрапейскай», - заўважыў ён.

27 чэрвеня Украіна і Еўразвяз на саміце ЕС ў Брусэлі падпісалі пагадненне аб асацыяцыі і свабодным гандлі.

У рамках падпісанай дамовы Украіна пагадзілася прыняць стандарты ЕС у галіне заключэння дзяржаўных кантрактаў, абароны свабоднай канкурэнцыі і інтэлектуальнай уласнасці.

Па словах Яцанюка, Украіна да 2016 года канчаткова адмовіцца ад расійскіх і савецкіх стандартаў і пяройдзе на еўрапейскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?