Кіраўніцтва ААТ «Беларуськалій» правяло перамовы пра аднаўленне экспарту ўгнаенняў на амерыканскі рынак, паведаміў гендырэктар кампаніі Іван Галаваты на адной з вытворчых нарад.

Паводле яго слоў, перамовы з амерыканскім бокам прайшлі ў межах беларуска-брытанскага інвестыцыйнага форуму ў Лондане 14 лістапада, паведамляе ведамасная газета «Калийщик Солигорска». 

Варта адзначыць, што раней беларускія калійныя і азотныя ўгнаенні экспартаваліся ў тым ліку і ў ЗША, аднак у апошнія гады пастаўкі спыніліся. Гэта адбылося пасля таго, як у 2007—2008 гадах Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», у склад якога ўваходзіў «Беларуськалій». Санкцыі прадугледжваюць замарожванне ўсіх банкаўскіх рахункаў канцэрна, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША. Іх увядзенне амерыканскія ўлады матывавалі парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Прадстаўнікі «Белнафтахіма» ў сувязі з гэтым заяўлялі пра адмову ад разлікаў у доларах і пераглядзе сваіх рынкаў збыту. 

У сакавіку гэтага года ўрад Беларусі прыняў пастанову аб выключэнні «Беларуськалія» з ліку арганізацый канцэрна «Белнафтахім». 

ААТ «Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыходзіцца сёмая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў. У 2014 годзе кампанія плануе прадаць каля 10,3 млн. тон мінеральных угнаенняў, у тым ліку больш за 9 млн. тон — паставіць на экспарт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру