Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі надзелены правам прымаць рашэнні пра забарону ўвозу на тэрыторыю краіны ці абарачэння на яе тэрыторыі (у тым ліку вывазу) прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Адпаведная норма прадугледжана прэзідэнцкім указам № 567 ад 5 снежня «Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў», тэкст якога размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Указ ускладае на Міністэрства гандлю кантроль за выкананнем суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю спажывецкіх тавараў, заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб цэнаўтварэнні, захаваўшы за Міністэрствам эканомікі функцыі па кантролі за выкананнем суб'ектамі, якія ажыццяўляюць рэалізацыю іншых тавараў, а таксама работ, паслуг, заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні. 

Дакумент дае права галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму доктару, галоўным дзяржаўным санітарным дактарам абласцей і Мінска прыпыняць да 90 дзён працу гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання ў выпадку выяўлення па выніках праверкі такога аб'екта парушэнняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. 

Міністр гандлю і яго намеснікі надзеленыя правам прыпыняць да 90 дзён працу гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання ў выпадку ўстанаўлення па выніках праверкі такога аб'екта фактаў парушэння заканадаўства аб цэнаўтварэнні, гандлі і грамадскім харчаванні. 

Акрамя таго, міністр гандлю зможа забараняць працу гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання ў выпадку неўстаранення выяўленых па выніках праверкі парушэнняў ва ўстаноўлены ў прадпісанні тэрмін або ў выпадку паўторнага факту ўстанаўлення парушэнняў, якія паслужылі падставай для прыпынення працы такога аб'екта, на працягу года з дня прыпынення яго працы. 

Указ быў распрацаваны «ў мэтах узмацнення абароны правоў спажыўцоў, у тым ліку правоў на належную якасць і бяспеку тавараў, забеспячэння выканання суб'ектамі гаспадарання заканадаўства аб цэнаўтварэнні».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру