У Мінску пры ДП «Фауна горада» плануецца адкрыццё гасцініцы для хатніх жывёлаў. Па словах генеральнага дырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталя Смірнова, цікавы праект сталічныя ўлады збіраюцца ажыццявіць да лета 2015 года.

Гасцініца для котак і сабак будзе ўключаць 72 вальеры. У ёй можна будзе пакінуць свайго чатырохногага сябра на час адсутнасці ў горадзе.

Для кліентаў будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы і прадастаўленыя дадатковыя паслугі: ветэрынар, цырульня, крама з таварамі для гадаванцаў.

Комплекс будзе мець і «VIP-нумары» з ацяпленнем і нават асобным выхадам на выгул пародзістых сабак.

Харчавацца жывёла будзе або мясцовай ежай, або прывезеным гаспадаром кормам. Кліенты могуць прывозіць і пакідаць жывёл пры ўмове, што гадаванцы здаровыя і прышчэпленыя.

Рэалізацыю падобнага праекта сталічныя ўлады спрабуюць ажыццявіць з 2010 года. У двухмільённым горадзе такога буйнога аб'екта пакуль няма. Аднак шэраг сталічных прадпрымальнікаў ужо аказвае паслугі па ператрымцы і догляду за жывёламі ў хатніх умовах. Звычайна суткі прыбывання жывёлы ў хатніх умовах каштуе каля $5-10, кармленне — $2-2,5. Калі ў вас сабака байцоўскай пароды, то ў ператрымцы могуць адмовіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру