Рада біржы папрасіла Камісію па каштоўных паперах Кіпра дазволіць правесці дэлістынг акцый распрацоўшчыкаў World of Tanks. Кампанія Wargaming не выконвае шэраг патрабаванняў біржы, сярод якіх публікацыя фінансавых справаздач.

Ад такога кроку могуць пацярпець інтарэсы інвестараў Wargaming.

Апошні раз Wargming публікавала фінансавыя справаздачы ў жніўні 2013 года. Выніковай справаздачы за 2013 год няма дагэтуль, як і справаздачы за першае паўгоддзе 2014 года.

У маі 2014 года Кіпрская біржа прыпыніла гандаль акцыямі Wargaming. Прычынай таксама называлася адсутнасць фінансавай справаздачы.

У свабодным абароце знаходзіцца прыблізна 2% акцый кампаніі.

Па звестках за красавік 2013 года 38,5% акцый належала заснавальніку і гендырэктару кампаніі Віктару Кісламу, яшчэ 25,5% — яго бацьку Уладзіміру Кісламу. Па 17% акцый належала супрацоўнікам Wargaming Мікалаю Кацалапаву і Івану Міхневічу.

На жнівень 2013 года выручка Wargaming за паўгоддзе склала $320 млн, а прыбытак – $35 млн. Па прагнозе кампаніі Superdata, гадавая выручка за 2013 год мусіла скласці прыблізна $475 млн, а ў 2014-м – $506 млн.

Заснаваная беларусамі кампанія Wargaming найбольш вядомая як распрацоўшчык анлайн-гульні Word of Tanks, адной з самых папулярных анлайн-забаў у свеце. Штаб-кватэра кампаніі размешчаная ў Лондане, а цэнтры распрацоўкі – у Мінску, Кіеве і Санкт-Пецярбургу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру