Раскомнагляд падаў пазоў у суд супраць адміністрацыі інтэрнэт-энцыклапедыі Lurkmore, паведамляюць расійскія СМІ.

Справа ў тым, што на сайце Lurkmore ўжо некалькі гадоў фота спевака Валерыя Сюткіна выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі мема ББПЕ — «Бі бабу па… (твары)».

Пазоўнік патрабуе, каб суд прызнаў гэтую інфармацыю забароненай да распаўсюджвання ў Расіі. Калі гэта адбудзецца, то мем уключаць у чорны спіс.

Сам жа спявак, паводле яго слоў, мае намер падаць яшчэ адзін пазоў ад сябе асабіста, каб абараніць свае гонар і годнасць. Артыст лічыць, што яго персанальныя дадзеныя (фатаграфія) выкарыстоўваюцца ў непаважлівым кантэксце на гэтым сайце.

Валерый Сюткін адзначыў, што калі ён выйграе працэс, то ўсе грошы ахвяруе на дабрачыннасць.

Стваральнікі скандальнага артыкула на партале Lurkmore, да якога ў Сюткіна ўзніклі прэтэнзіі, спрабавалі распавесці ў матэрыяле аб узнікненні мема ББПЕ. Пры гэтым незразумела, чаму менавіта фота Сюткіна было абрана для мема. Адзначаецца, што яго інтэлігентны і жыццярадасны выгляд, цалкам процілеглы сэнсу лозунгу, павінен быў стварыць камічны эфект і выклікаць смех у чытачоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру