Міністэрства гандлю Беларусі ўвяло мараторый на рост цэн да 15 студзеня 2015 года, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства гандлю Алена Маліноўская.

«З улікам прынятага 5 снежня 2014 года ўказа нумар 567 «Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў» Мінгандаль прадпісаў галіновым міністэрствам, канцэрнам, абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам аб'явіць мараторый на павелічэнне адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары ў перадсвяточныя і святочныя дні (да 15 студзеня 2015 года)», — сказала прэс-сакратар.

За невыкананне парадку цэнаўтварэння, а таксама заканадаўства аб гандлі і грамадскім харчаванні (рэалізацыя пратэрмінаваных або няякасных тавараў, невыкананне рэжыму работы аб'екта, асартыментнага пераліку, падман пакупнікоў і г.д.) да парушальнікаў будуць прымяняцца самыя строгія меры, аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру