Аляксандр Лукашэнка патрабуе павысіць якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Такую задачу ён паставіў 9 снежня, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Васіля Жарко.

«Мы шмат гаворым аб тым, што дасягнулі высокага ўзроўню, у тым ліку па паказчыках дзіцячай смяротнасці, у нас за тры гады запар ніводная парадзіха не загінула - гэта праўда. Малайцы! Дзякуючы строгаму майму патрабаванню, даручэнню ў свой час», — кіраўнік дзяржавы.

«Але ўсё больш і больш, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, з'яўляецца інфармацыі аб тым, што дзякуючы бесталковасці нашых урачоў то той загінуў, то гэты загінуў, то гіпс, лангет на руку наклалі не так — руку хлопец страціў. Зразумела, гэта ж вясковы хлопец, яго ж абараніць няма каму! А мы з вамі адкуль? З вёскі. Таму мяне не можа не насцярожваць звычайнае лячэнне звычайных нашых грамадзян. Так, мы ўмеем перасаджваць сэрца, печань… Але а элементарнае: паслугі насельніцтву?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру