AFP

AFP

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк абвясціў пра намер уладкаваць дзяржаўную мяжу паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй цягам чатырох гадоў. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні ўкраінскага кабінета міністраў 9 снежня.

«Праект «Еўрапейскі вал», а менавіта будаўніцтва і ўладкаванне дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй, будзе выкананы. Рэалізацыя гэтага праекта мяркуецца на працягу чатырох гадоў», — сказаў Яцанюк.

Па словах Яцанюка, Украіна ўжо атрымлівае сродкі ад ЕС на ўладкаванне мяжы і гарантаванне бяспекі.

Агульны кошт такога праекту, як сказаў украінскі прэм'ер, ацэньваецца ў памеры каля 8 млрд грыўняў (каля 500 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?