На сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі з'явілася заява наконт «увядзення мытнага кантролю» на мяжы Беларусі і Расіі.

«Размешчаная ў расійскіх СМІ, пра «аднаўленне мытнага кантролю на мяжы з Расійскай Федэрацыяй» не адпавядае рэчаіснасці, гаворыцца ў звароце да СМІ.

Мытныя органы Рэспублікі Беларусь выконваюць задачы, звязаныя з забеспячэннем захавання мытнай працэдуры мытнага транзіту тавараў, якія ідуць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у строгай адпаведнасці з мытным заканадаўствам Мытнага саюза і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб мытным рэгуляванні.

Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з Федэральнай мытнай службай Расійскай Федэрацыі выпрацаваны падыходы, якія прымяняюцца пры мытным адміністраванні тавараў, забароненых да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю, пры іх перамяшчэнні праз беларускі ўчастак граніцы Мытнага саюза.

У выніку правядзення планавых кантрольных мерапрыемстваў мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі і кантралюючымі органамі была зафіксавана невялікая колькасць спробаў ўвозу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі тавараў санкцыйнай групы.

Разам з тым, мытныя органы ў адпаведнасці з кампетэнцыяй ажыццяўляюць мытны кантроль як на знешнім участку мяжы Рэспублікі Беларусь, так і на астатняй яе тэрыторыі.

Перасоўнымі аператыўнымі групамі ва ўзаемадзеянні з іншымі кантрольнымі органамі праводзіцца маніторынг транспартных сродкаў, якія ідуць з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь. У выніку такога маніторынгу неаднаразова выяўляліся выпадкі поўнай адсутнасці ў перавозчыкаў дакументаў у адносінах да перамяшчаемых тавараў, а таксама парушэнні правілаў ветэрынарных, фітасанітарных і іншых патрабаванняў.

Тавары, у дачыненні да якіх у адпаведнасці з заканадаўствам дакументы аформленыя належным чынам, перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бесперашкодна, гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0